“Найлепшы журналіст-
барацьбіт з дыскрымінацыяй у
Беларусі – 2019”
Ініцыятыва “Журналісты за
талерантнасць” сумесна з Культурніцкай
ЛГБТ-арганізацыяй Паўночных
краінаў ТУПІЛАК сумесна з і сайтам
Gaypress у восьмы раз абвяшчае
прафесійны конкурс на найлепшы
журналісцкі матэрыял на
антыдыскрымінацыйную праблематыку.
Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа
рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых
сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя 12 снежня
2019 года.
Пераможца конкурсу атрымае ганаровы дыплом і адмысловую ўзнагароду.
Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1
лістапада 2018 г. па 31 кастрычніка 2019 года.
Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны
адрас info@j4t.by з паметкай «Конкурс» не пазней за 1 снежня 2019 года.
Сярод пераможцаў конкурсу мінулых гадоў – Наталля
Касцюкевіч, TUT.BY , Улад Швядовіч, “Наша Ніва” , Вікторыя
Біран, Makeout